Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі OPEC+ дасягнулі пагадненьня аб павелічэньні здабычы нафты. Што гэта значыць?


Асноўныя сусьветныя нафтаздабыўныя кампаніі дасягнулі пагадненьня аб павелічэньні здабычы, паклаўшы канец спрэчкам, падчас якіх сусьветныя цэны на нафту ў гэтым месяцы дасягнулі самага высокага ўзроўню за шэсьць апошніх гадоў.

Паводле дамовы, падпісанай 18 ліпеня, краіны, якія ўваходзяць у групу OPEC+, абавязаліся пачынаючы са жніўня павялічыць здабычу нафты на 400 000 барэляў штодня.

Сырыя і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты знайшлі кампраміснае рашэньне адносна іх уласных аб’ёмаў здабычы. Гэта адкрыла магчымасьці для шматбаковага пагадненьня, паведамілі New York Times i Reuters.

Група OPEC+, якая ўключае Расею, летась скараціла здабычу нафты на 10 мільёнаў барэляў за дзень, бо зьнізіўся попыт з прычыны пандэміі.

Картэль OPEC апошнім часам ужо нарасьціў здабычу на 2,2 мільёна барэляў за дзень па меры ажыўленьня сусьветнай эканомікі. Аднак гэта не спыніла росту цэнаў, таму, асьцерагаючыся вітка інфляцыі, у OPEC пайшлі на далейшы рост здабычы. Цэны нафты ў ЗША дасягнулі 77 даляраў за барэль — гэта самая высокая цана з 2014 году.

Паводле новай дамовы Расея павялічыць сваю нафтаздабычу зь цяперашніх 11 мільёнаў барэляў да 11,5 мільёна барэляў да траўня 2022.

Цяперашнімі чальцамі OPEC зьяўляюцца: Альжыр, Ангола, Экватарыяльная Гвінэя, Габон, Іран, Ірак, Кувэйт, Лібія, Нігерыя, Рэспубліка Конга, Саудаўская Арабія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Вэнэсуэла.

Група пад назвай OPEC+ была створаная ў 2016 годзе — да згаданых 13 краінаў далучыліся Расея, Азэрбайджан, Бахрэйн, Брунэй, Казахстан, Малайзія, Мэксыка, Аман, Судан і Паўднёвы Судан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG