Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская пачала рабочы візыт у ЗША


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская прыляцела ў Вашынгтон, распачаўшы свой рабочы візыт у ЗША. На лётнішчы яе сустрэла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

Праграма візыту пачнецца ў нядзелю 18 ліпеня ў Вашынгтоне з сустрэчы зь беларусамі дыяспары, якая пачнецца а 14-й гадзіне мясцовага часу на Freedom Plaza.

На пачатак тыдня заплянаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзяржаўным дэпартамэнце (панядзелак, 19 ліпеня) і Белым доме (аўторак, 20 ліпеня).

Ціханоўская запрошаная на ўрачыстае адкрыцьцё двухпартыйнага беларускага кокусу «Сябры Беларусі» у Кангрэсе ЗША — групы амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія будуць працаваць выключна па тэме Беларусі.

Апрача гэтага Сьвятлана Ціханоўская сустрэнецца з сэнатарамі-членамі Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў.

Плянуецца таксама сустрэча з Самантай Паўэр, кіраўніцай USAID — амэрыканскага агенцтва міжнароднай дапамогі. Ціханоўская дасьць інтэрвію вядучым сусьветным СМІ: CNN, MSNBC, Foreign Policy, National Interest, Voice of America і правядзе сустрэчу з рэдакцыяй Washington Post.

Праграма візыту Ціханоўскай на другую палову тыдня будзе апублікаваная пазьней.

Кангрэсмэны двухпартыйнага беларускага кокусу зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна з просьбай асабіста сустрэцца зь Сьвятланай Ціханоўскай. Гэтая самая прапанова была выказаная 16 ліпеня ў рэдакцыйным артыкуле газэты Wahington Post.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG