14 ліпеня сілавікі масава прыйшлі да беларускіх праваабаронцаў. У офісах грамадзкіх арганізацый і кватэрах іх супрацоўнікаў прайшлі масавыя ператрусы, 20 праваабаронцаў былі затрыманыя. Сярод іх аказалася расейка Яўгенія Бабаева, валянтэр праваабарончага цэнтру «Вясна». 17 ліпеня яе выпусьцілі з Акрэсьціна на волю, але крымінальную справу не закрылі.