Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай прысудзілі Штутгарцкую прэмію міру


Марыя Калесьнікава на жаночым маршы, жнівень 2020
Марыя Калесьнікава на жаночым маршы, жнівень 2020

Ініцыятыва зь Нямеччыны AnStifter узнагародзіла Калесьнікаву за мужную барацьбу з аўтакратычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе DW.

Марыя Калесьнікава жыла ў Штутгарце 12 гадоў. Калесьнікава — музыка, якая стала кіраўніцай штабу Віктара Бабарыкі і была арыштаваная. Яна ў зьняволеньні ўжо 10 месяцаў.

Папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе Калесьнікавай завершана, пракуратура накіравала матэрыялы ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці. Калесьнікаву, а таксама юрыста Максіма Знака абвінавачваюць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, у закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы, і ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Афіцыйная цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй у памеры 5000 эўра адбудзецца 19 сьнежня. Штутгарцкая прэмія міру прысуджаецца за асаблівыя заслугі ў дасягненьні міру, справядлівасьці і салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG