На борце знаходзіліся не менш 92 чалавекі, паведамляе газэта Daily Tribune.
Вядома, што 29 зь іх знойдзены загінуўшымі. Па ўдакладненых дадзеных міністэрства абароны краіны, выратаваныя 50 чалавек. Пацярпелых даставілі ў вайсковы шпіталь на востраве Хало.
Самалёт ня змог трапіць на ўзьлётна-пасадачную паласу на аэрадроме. Ён перавозіў вайскоўцаў. Борту было 33 гады, да 2016 года ён знаходзіўся на службе ў ВПС ЗША, сьведчаць зьвесткі аб ягонай рэгістрацыі. Пасьля крушэньня ўдалося выратаваць як мінімум 40 пасажыраў, яны накіарваныя ў вайсковы шпіталь, паведаміў камандзір арміі Сірыліта Сабеджана.
Прычына катастрофы пакуль не называецца. На фотаздымках з месца падзей відаць, што самалёт цалкам разбураны і амаль цалкам згарэў.
Рэгіён Сулу ўваходзіць у мусульманскую аўтаномію Філіпін, насельніцтва якой дзесяцігодзьдзямі патрабавала большай незалежнасьці ад пераважна каталіцкай краіны.
У рэгіёне дзейнічаюць узброеныя групоўкі, якія шмат гадоў чыняць супраціў цэнтральнай уладзе.