Ён узначаліў найбуйнейшую апазыцыйную партыю «Грамадзянская плятформа».
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Агенцтва мяркуе, што яго вяртаньне ў польскую палітыку ўзмоцніць яго жорсткае палітычнае суперніцтва на працягу дзесяцігодзьдзяў зь Яраславам Качыньскім, лідэрам і галоўным стратэгам партыі «Права і справядлівасьць», якая цяпер кіруе ўрадам.
«Сёньня ў Польшчы пануе зло, і мы гатовыя змагацца супраць гэтага зла», — сказаў Туск пра цяперашні ўрад партыі «Права і справядлівасьць».
Туск быў сузаснавальнікам «Грамадзянскай плятформы» у 2001 годзе. Партыя была ва ўладзе 8 гадоў, большую частку гэтага часу ўрад Польшчы ўзначальваў Туск.
Парлямэнцкія выбары ў Польшчы прызначаныя на восень 2023 году, але некаторыя палітыкі мяркуюць, што падзеньне папулярнасьці ўрадавай кааліцыі можа прывесьці да датэрміновых выбараў.
Дональд Туск і Беларусь
- У верасьні летась Туск прапаноўваў, каб Эўразьвяз вылучыў на Нобэлеўскую прэмію міру Сяргея і Сьвятлану Ціханоўскіх.
- У 2020 годзе Туск распавёў, што ў 2014 годзе, у разгар канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай, Аляксандар Лукашэнка прапаноўваў падтрымаць яго ідэю аб беларуска-ўкраінскім саюзе, каб ён быў прэзыдэнтам абедзьвюх краінаў.
- У 2007 годзе Туска і некалькіх іншых польскіх палітыкаў не ўпусьцілі ў Беларусь, калі яны ехалі ў Горадню адзначыць гадавіну бітвы за Варшаву ў 1920 годзе, калі польскае войска атрымала перамогу над Чырвонай арміяй.