«У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасьць прыкмет злачынства („атрыманьне хабару“) у дзеяньнях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду зь іх пазыцыяй і заявіў аб неабходнасьці іх апраўданьня. Пра гэта ж казаў у сваіх паказаньнях мой падабаронны, чыю пазыцыю я як абаронца падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта сумленна і прынцыпова», — паведаміў адвакат, дадаўшы, што аспрэчваць пазыцыю іншых удзельнікаў працэсу ні закон, ні правілы прафэсійнай этыкі не забараняюць. Яго цытуе «Наша Ніва».
Сёлета 8 красавіка дысцыплінарная камісія ўжо вынесла адвакату Бабарыкі і Знака Лаеўскаму вымову.
У сакавіку Міністэрства юстыцыі распачало масавую атэстацыю адвакатаў. На камісію выклікалі больш за 20 чалавек, якія не хавалі сваёй актыўнай пазыцыі. Тады атэстацыю прайшлі толькі трое. Яшчэ шасьцёра атэставаныя ўмоўна. Астатніх 11 пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій, у іх ліку і вядомага юрыста Сяргея Зікрацкага.