Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутату Савіных не далі візу для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ


Андрэй Савіных.
Андрэй Савіных.

Старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэю Савіных не выдалі шэнгенскую візу для ўдзелу ў штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Вене.

«У якасьці старшыні беларускай дэлегацыі на Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ плянаваўся мой выезд у Вену, дзе я павінен быў бы прадставіць пазыцыю Беларусі па актуальных пытаньнях парадку дня на сэсіі гэтай арганізацыі. Натуральна, плянавалася абмеркаваньне шырокага кола пытаньняў, у тым ліку і сытуацыі ў Беларусі. Але ўчора мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ў візе нам адмоўлена», — цытуе Савіных БелТА.

Па ягоных словах, амбасада Аўстрыі цяпер не выдае візы, таму яму рэкамэндавалі зьвярнуцца ў консульства ў Латвіі ў Віцебску. Адтуль прыйшла адмова ў выдачы візы.

Савіных адзначыў, што ў дакумэнце паведамлялася, што ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму занесены запіс Рэспублікі Польшча з мэтай адмовы на ўезд.

Сярод прычынаў пазначаныя недакладнасьць зьвестак, указаных у анкеце, сумневы ў тым, што ён пакіне тэрыторыю Шэнгенскай зоны пасьля заканчэньня тэрміну візы, а таксама тое, што Савіных уяўляе пагрозу грамадзкаму парадку або ўнутранай бясьпецы і міжнародным адносінах дзяржаў — удзельніц Шэнгенскага пагадненьня.

На думку Андрэя Савіных, яму адмовілі ў візе з-за таго, што ён зьбіраўся абмяркоўваць у АБСЭ ўцягнутасьць «спэцслужбаў шэрагу дзяржаў, у тым ліку Польшчы, у апэрацыю па захопе ўлады ў Рэспубліцы Беларусь праз сцэнар каляровай рэвалюцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG