Гэтыя сродкі павінны быць накіраваныя грамадзянскай супольнасьці Беларусі і незалежным мэдыя для забесьпячэньня правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі.
У дакумэнтах Палаты прадстаўнікоў ЗША Аляксандра Лукашэнку называюць «нелегітымным прэзыдэнтам». Камітэт глыбока занепакоены сытуацыяй у Беларусі, дзе «працягваецца жорсткі прыгнёт беларускага народу».
«Камітэт высока ацэньвае працу беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежных мэдыя, праваабаронцаў, прафсаюзаў і іншых актывістаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Камітэт падтрымлівае права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары і будучыню, вольную ад аўтарытарнага кіраваньня і згубнага ўплыву вонкавых сілаў», — адзначаецца ў справаздачы.
Цяпер за павелічэньне міжнароднай падтрымкі грамадзянскай супольнасьці Беларусі мае прагаласаваць Сэнат ЗША.
Нядаўна пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр паведаміла, што ЗША маюць рэзэрвы для павелічэньня дапамогі Беларусі. Амбасадарка застаецца на пастаяннай сувязі са штабам Сьвятланы Ціханоўскай, лічыць важнымі яго погляды на сытуацыю. Таксама амэрыканская дыпляматка заявіла, што працягваецца праца з партнэрамі ў Кангрэсе, каб атрымаць сродкі, патрэбныя для далейшай дапамогі «больш дэмакратычнай Беларусі».