За мінулы дзень мяжу па-за пунктамі пропуску перайшлі 150 чалавек, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Гэта амаль удвая болей, чым за ўвесь мінулы год.
68 зь іх перайшлі мяжу каля Друскенікаў.
Усяго сёлета на мяжы зь Беларусьсю літоўцы затрымалі 822 мігрантаў, больш за палову зь іх — грамадзяне Іраку альбо іншаземцы, якія назваліся імі.
Літоўскія ўлады вінавацяць Лукашэнку і яго атачэньне ў арганізацыі нелегальнай схемы транспартаваньня мігрантаў да літоўскай мяжы. У Вільні лічаць, што афіцыйны Менск адмыслова займаецца арганізацыяй рэйсаў з Багдаду дзеля напаўненьня Эўропы мігрантамі ў адказ на санкцыі за рэпрэсіі супраць беларускага народу.