Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да затрыманай у Менску незалежнай экспэрткі ў галіне дзяржкіраваньня Тацяны Кузінай пусьцілі адваката


Тацяна Кузіна, архіўнае фота
Тацяна Кузіна, архіўнае фота

Тацяну Кузіну затрымалі ўвечары 28 чэрвеня ў аэрапорце Менск-2, калі яна праходзіла пашпартны кантроль на самалёт у Тбілісі. Родныя і блізкія ўсю ноч ня ведалі, дзе яна.

Цяпер Тацяна Кузіна на Акрэсьціна, паведамілі яе калегі. Яе затрымалі ў сувязі з крымінальнай справай, паведаміла «Вясна».

Удзень да Кузінай дапусьцілі адваката. У чым яе падазраюць, невядома — адвакат пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Тацяна Кузіна — экспэрт дасьледчага праекту Bipart, сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa.

Каманда SYMPA / BIPART выступіла з заявай, у якой катэгарычна асуджае затрыманьне адной з заснавальніц праекту Тацяны Кузінай:

«Мы лічым абсалютна недапушчальнымі падобныя дзеяньні, разглядаем гэтае затрыманьне як ціск на грамадзянскую супольнасьць і экспэртную супольнасьць Беларусі і патрабуем неадкладнага вызваленьня нашай калегі», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG