Раніцай 27 чэрвеня на дзьвюх заставах на літоўска-беларускай мяжы затрымалі новыя групы мігрантаў у складзе 8 чалавек. У Капчамесьцісе 4 затрыманыя чалавекі назваліся грамадзянамі Іраку, у Сьвёнчанісе 4 чалавекі, пры якіх таксама не было дакумэнтаў, заявілі, што яны грамадзяне Індыі, інфармуе Дзяржаўнае бюро бясьпекі Літвы.
У суботу пасьля незаконнага перасячэньня літоўскай мяжы з боку Беларусі памежнікі Літвы затрымалі 39 мігрантаў. Замежнікі назваліся грамадзянамі Гамбіі, Гвінеі і Марока, аднак і ў тым выпадку ніякіх дакумэнтаў у іх не было.
Усяго за 2021 год у Літву зь Беларусі спрабавалі ўехаць 555 мігрантаў, у тым ліку 39 беларусаў. Гэта амаль у сем разоў больш, чым было за ўвесь 2020 год.
Шэраг службовых асобаў Літвы, улічваючы прэзыдэнта Гітанаса Наўседу, міністра замежных спраў Габрыэлюса Ландсбергіса і міністарку ўнутраных справаў Агне Білатайце, абвінаваціў Лукашэнку ў наўмысным напаўненьні іх краіны мігрантамі. У Літве ўцекачоў зьмяшчаюць у адмысловы цэнтар.