Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісткі-палітвязьні Юлія Слуцкая, Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова сталі ляўрэткамі прэмій у Польшчы


Poland - Awards to Andreyeva, Chultsova and Slutskaya, 22Jun2021
Poland - Awards to Andreyeva, Chultsova and Slutskaya, 22Jun2021

Польскі «Прэс-клюб» уганараваў заснавальніцу журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову спэцыяльнай узнагародай імя Дарыюша Фікуса «за нязломнае выкананьне журналісцкіх абавязкаў ва ўмовах, якія вымагаюць вялізнай асабістай адвагі». Заснавальніцу беларускага «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую ўзнагародзілі прэміяй Міжнароднай асацыяцыі прэс-клюбаў за свабоду слова, паведаміў «Белсат».

Узнагароду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай назвалі знакам салідарнасьці з усімі рэпрэсаванымі журналістамі Беларусі. Прэмію імя Дарыюша Фікуса, польскага журналіста і выдаўца, уручаюць з 1998 году, і гэта першы раз, калі ёй уганаравалі не палякаў.

Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх затрымалі ў кватэры на «плошчы Пераменаў» у Менску, адкуль яны вялі стрым для тэлеканалу «Белсат».

Спачатку іх асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне». Потым іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. 18 лютага ім прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Перасьлед «Прэс-клюбу»

Летась у сьнежні ў офісе і кватэрах мэнэджараў беларускага «Прэс-клюбу» правялі ператрусы. Заснавальніцу пляцоўкі Юлію Слуцкую сілавікі спынілі ў аэрапорце, калі яна з дачкой і ўнукамі вярталася з адпачынку. У офісе арганізацыі затрымалі яе сына, апэратара Пятра Слуцкага, а таксама дырэктара Сяргея Альшэўскага, праграмную дырэктарку Алу Шарко, дырэктара «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргея Якупава і экс-супрацоўніцу БТ Ксенію Луцкіну.

Юлію Слуцкую абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК), астатніх — у саўдзеле. Толькі Сяргея Якупава як грамадзяніна Расеі дэпартавалі, ня выставіўшы абвінавачаньня.

Блізкія арыштаваных пералічылі на рахунак Сьледчага камітэту амаль 110 тысяч рублёў у кошт забесьпячэньня кампэнсацыі магчымай шкоды, аднак на статус затрыманых гэта ніяк не паўплывала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG