Пра гэта расказала жонка палітвязьня Анжаліка Арэхва.
«Ігар пазваніў і сказаў, што яго паставілі на ўлік, як усіх», — пераказала Анжаліка Арэхва.
17 чэрвеня Банцэр пачаў адбываць пакараньне на «хіміі» ў Віцебску.
У Віцебску Банцэр пачаў абсьледаваньне свайго стану здароўя. Пасьля СІЗА ў яго выявілі гепатыт С і праблемы ў сфэры гастраэнтэралёгіі. Працаваць ён пакуль не пачаў.
Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавацілі ў хуліганстве, бо станцаваў без штаноў перад міліцыянтам. Банцэр сваёй віны не прызнаў. Перад гэтым ён правёў у СІЗА 5 месяцаў, што адпавядае 10 месяцам «хіміі». То бок яму засталося адбыць 8 месяцаў.
Рок-музыкант галадаў 16 дзён бязь ежы і вады цягам усяго судовага працэсу на знак пратэсту.
Ігар Банцэру 41 год, жанаты, мае трое дзяцей.