Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапейскай рады назваў мэту новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі


Шарль Мішэль
Шарль Мішэль

21 чэрвеня кіраўнікі Міністэрстваў замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксембургу зацьвердзяць чацьвёрты пакет санкцый, у які ўключаныя 78 фізычных і 8 юрыдычных асобаў.

«Сёньня Эўразьвяз пасылае яшчэ адзін моцны сыгнал падтрымкі народу Беларусі, уводзячы далейшыя абмежавальныя меры», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Наша пасланьне рэжыму Лукашэнкі ня можа быць зразумета няправільна, — адзначыў Шарль Мішэль. — Вызваліце ўсіх палітычных зьняволеных. Спыніце далейшыя рэпрэсіі. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялёг», — заклікаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG