Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве перанесьлі суд аб экстрадыцыі ў Беларусь кікбаксэра Кудзіна


Аляксей Кудзін, архіўнае фота
Аляксей Кудзін, архіўнае фота

18 чэрвеня ў Маскоўскім абласным судзе меў адбыцца працэс аб экстрадыцыі ў Беларусь чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна. Аднак стала вядома, што яго адклалі на тыдзень.

Паводле тэлеграм-каналу @zozhteam, раней у суд падалі звароты з патрабаваньнем не выдаваць спартоўца рэжыму Лукашэнкі беларускія праваабарончыя арганізацыі, а таксама Маскоўская Хэльсынская група. Таму суд чакае дакумэнту зь Міністэрства замежных спраў Расеі аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі — там не пасьпелі ў тэрмін сабраць інфармацыю з розных дэпартамэнтаў.

У Беларусі Аляксея Кудзіна абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу 363 — супраціўленьне супрацоўніку органаў унутраных спраў. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Летась у жніўні спартовец удзельнічаў у пратэстах у Маладэчне, калі адбыліся сутычкі з сілавікамі. Урэшце яго жорстка затрымалі, ён быў пад адміністрацыйным арыштам. Паралельна завялі крымінальную справу.

У лістападзе Аляксей Кудзін не зьявіўся ў суд і яго абвясьцілі ў міжнародны вышук. Спачатку ён хаваўся ў Францыі, але ў пачатку году прыехаў у Расею, дзе яго і затрымалі. У лютым Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Маскву зварот аб экстрадыцыі.

У абарону Аляксея Кудзіна выступілі сотні беларускіх і расейскіх спартоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG