Маскоўскі гарадзкі суд дазволіў выдаць Беларусі падазраванага ва ўдзеле ў масавых беспарадках Андрэя Казімірава, паведамляе ТАСС.
Андрэю Казіміраву 21 год, ён антыфашыст. Быў арыштаваны за ўдзел 10 жніўня ў Берасьці ў масавых акцыях пратэсту. Уцёк ад перасьледу ў Расею, дзе прасіў палітычнага прытулку, але яму адмовілі. Затрымалі 14 студзеня ў Маскве, ад таго часу ў СІЗА чакаў рашэньня аб экстрадыцыі.
Да нядаўняга часу было вядома пра 7 затрыманых у Расеі на патрабаваньне Генпракуратуры беларусах.
- Вадзім Дубойскі (Берасьце)
- Андрэй Казіміраў (Берасьце)
- Яўген Шабалюк (Берасьце)
- Аляксей Кудзін (Маладэчна)
- Сяргей Непагода (Маладэчна)
- Андрэй Прылуцкі (Салігорск)
- Мікалай Давідчык (Ліда).
Чэмпіёна сьвету па кікбоксінгу Аляксея Кудзіна, якога абвінавачваюць у Беларусі за гвалт у дачыненьні да міліцыянта, Расея пастанавіла выдаць Беларусі.
Мікалая Давідчыка, які даўно жыве ў Расеі і мае там сям’ю, а ў Беларусі абвінавачваўся за тое, што быў адміністратарам лідзкага тэлеграм-чата, вырашыла не выдаваць. Астатнія чакаюць рашэньня.
Усяго ў 2021-м СК Беларусі паслаў у Расею запыты на экстрадыцыю 39 чалавек.