Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з алімпійскім прызэрам Ігарам Жалязоўскім


Разьвітаньне зь Ігарам Жалязоўскім у Менску
Разьвітаньне зь Ігарам Жалязоўскім у Менску

Славуты канькабежац-чэмпіён будзе пахаваны ў Беларусі.

У Менску прайшла цырымонія разьвітаньня зь Ігарам Жалязоўскім. Славуты чэмпіён памёр 12 чэрвеня ў Маскве, яго прывезьлі хаваць на радзіму.

Ігару Жалязоўскаму было 58 гадоў. Ураджэнец Воршы стаў першым у гісторыі атлетам, хто здабыў алімпійскую ўзнагароду для незалежнай Беларусі — срэбра Лілехамэру ў 1994 годзе ў канькабежным спорце. На той жа Алімпіядзе ў Нарвэгіі менавіта Жалязоўскі быў сьцяганосцам зборнай Беларусі і пранёс па стадыёне бел-чырвона-белы сьцяг.

Разьвітаньне з Жалязоўскім
Разьвітаньне з Жалязоўскім

Жалязоўскі 6 разоў станавіўся чэмпіёнам сьвету (1985, 1986, 1989, 1991, 1992, 1993), і за гэта беларуса ўключылі ў Кнігу рэкордаў Гінэсу.

У апошнія гады займаўся пастаўкай і вырабам керамічнай пліткі ў Расеі. Працаваў і жыў у закрытым горадзе Сьнежынску Чалябінскай вобласьці. Жалязоўскі неаднаразова крытыкаваў Лукашэнку і выступаў за вяртаньне дзяржаўнага статусу бел-чырвона-беламу сьцягу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG