Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы кінуў «кактэйль Молатава» ў дзьверы Магілёўскага інстытуту міліцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Невядомы кінуў кактэйль Молатава ў дзьверы Магілёўскага інстытуту міліцыі, пачаўся пажар, паведаміў сайт «Могилев Онлайн» з спасылкай на чытачоў.

Яны расказалі, што пажар патушылі самі работнікі інстытуту МУС. Агонь пашкодзіў дзьверы.

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава пацьвердзіла факт здарэньня. Паводле яе, «уначы 10 чэрвеня ў апэратыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва паступіла паведамленьне аб тым, што невядомы кінуў ва ўваходныя дзьверы Магілёўскага інстытута МУС бутэльку з гаручым рэчывам. У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў».

Сьледчыя здарэньня завялі крымінальныя справы па фактах злоснага хуліганства і наўмыснага пашкоджаньня маёмасьці. Хто гэта зрабіў, пакуль ня высьветлілі.

Ва ўправе ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму адмовіліся ад камэнтароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG