Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Празе, прэзыдэнт Польшчы ўшанаваў забітых беларусаў. Найважнейшае за 7 чэрвеня


Вынікі дня 7 чэрвеня.

Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Чэхію. Яна наведала чэскі Сэнат выступіла на акцыі салідарнасьці і сустрэлася зь беларусамі каля помніка Францішку Скарыну

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых беларусах на Падляшшы

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся суд над актывісткай, маці 2 малалетніх сыноў Палінай Шарэндай-Панасюк

Міліцыянту, які спыніў працу ў органах пасьля сфальшаваных выбараў, далі 2 гады абмежаваньня волі ў памяшканьні адкрытага тыпу

Лукашэнка прызначыў дзяржаўнае сьвята на 17 верасьня

Журналісткі тэлеканалу «Белсат» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, якія знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 году, сталі пераможцамі нямецкай журналісцкай прэміі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG