Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскую запрасілі ў Вашынгтон, Латыпава перавезьлі ў ізалятар. Найважнейшае за 2 чэрвеня.


Сьвятлана Ціханоўская з сэнатарамі Робам Портманам (справа) і Джын Шахін (зьлева)
Сьвятлана Ціханоўская з сэнатарамі Робам Портманам (справа) і Джын Шахін (зьлева)

Асноўныя падзеі 2 чэрвеня.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес выракі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні, якая адбылася год таму і скончылася затрыманьнем блогера Сяргея Ціханоўскага.

Пасьля апэрацыі сілавікі вывезьлі палітвязьня Сьцяпана Латыпава, які напярэдадні ўчыніў спробу самагубства ў судзе, са шпіталя ў сьледчы ізалятар.

Амэрыканскія сэнатары Джын Шахін, Крыс Мэрфі і Роб Портман прыбылі ў Вільню, каб сустрэцца зь Ціханоўскай і «задэкляраваць падтрымку беларускаму народу». Гадзінная сустрэча прайшла ў віленскім аэрапорце.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паказаў відэа, на якім зафіксавана, як беларускія памежнікі спрабуюць схаваць факт незаконнага перасячэньня мяжы.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка падаў заяву ў Пракуратуру ў Варшаве. У заяве гаворыцца пра пагрозы фізычнай расправы і падрыхтоўкі акта міжнароднага тэрарызму.

Беларускія эмігранты ў Польшчы не выключаюць блякаваньня мяжы зь Беларусьсю для грузавога транспарту. Такім чынам яны заклікаюць Эўразьвяз хутчэй увесьці эфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Будуць судзіць жанчыну, якая здавала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Менску, заключыўшы зь ёй дамову на два гады. Але пасьля жнівеньскіх падзей уласьніца кватэры перадумала.

1 чэрвеня 2021 году пасьля доўгай хваробы памёр заштатны клірык Менскай япархіі протаярэй Фёдар Крыванос.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG