Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: «саюзная дзяржава» — небясьпека для Ўкраіны


Уладізмір Зяленскі, архіўнае фота
Уладізмір Зяленскі, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны лічыць, што стварэньне саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі можа несьці пагрозу для Ўкраіны. Уладзімір Зяленскі даў інтэрвію газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung, яно выйшла 31 траўня.

«Мы назіраем за тым, як Расея і Беларусь настойліва супрацоўнічаюць адна з адной. Яны могуць уключыць туды [у інтэграцыйныя пытаньні] абарону, і тады гэтыя краіны змогуць чыніць на нас сурʼёзны ціск», — цытуе Зяленскага ТАСС.

«З гэтага боку мы бачым небясьпеку для нас — аж да стварэньня сапраўднай саюзнай дзяржавы паміж Расеяй і Беларусьсю», — сказаў Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG