Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйс «Белавія» зь Менску ў Барсэлёну робіць колы над Берасьцейскай вобласьцю 26 траўня
Рэйс «Белавія» зь Менску ў Барсэлёну робіць колы над Берасьцейскай вобласьцю 26 траўня

Асьцярожна, неба закрываецца. Як скасоўваюць палёты зь Беларусі, у Беларусь і над Беларусьсю

абноўлена

Шэраг авіякампаній ужо памянялі маршруты палётаў, каб не ўваходзіць у паветраную прастору Беларусі.

Афіцыйна пра намер абмінаць Беларусь заявілі ў краінах Балтыі, Польшчы, Вялікай Брытаніі, Францыі, Фінляндыі, Славаччыне, Японіі, Фінляндыі. Эўрапейская Рада заклікала ўсе краіны Эўразьвязу не лятаць над Беларусьсю.

Абмінаюць Беларусь і лоў-костэры Wizzair і Ryaniar, а таксама некалькі іншых авіякампаній.

Глядзім, хто застаўся над Беларусьсю і як самалёты абмінаюць яе неба.

13:46 26.5.2021

Агенцтва Эўрапейскага зьвязу ў бясьпецы авіяпералётаў загадала абмінаць паветраную прастору Беларусі

Таксама ЕАСА рэкамэндавала абмінаць палёты па-над Беларусьсю і апэратарам трэціх краін.

Да завяршэньня міжнароднага расьсьледаваньня інцыдэнту, які адбыўся 23 траўня 2021 году, апэратарам, якія маюць галоўнае месца дзейнасьці ў адной зь дзяржаў-членаў ЕАСА, загадана пазьбягаць апэрацый у беларускім Нацыянальным аэрапорце «Менск» (UMMV).

Ляцець можна толькі тады, калі выкарыстаньне гэтай паветранай прасторы лічыцца неабходным для бясьпечнай эксплюатацыі ў выпадку непрадбачаных абставінаў.

Акрамя таго, апэратарам трэціх краін, упаўнаважаных EASA, пры правядзеньні апэрацый у межах Эўразьвязу і ўнутры іх рэкамэндуецца пазьбягаць узаемадзеяньня зь беларускай паветранай прасторай.

«Дзеяньні, зробленыя Беларусьсю, тоесныя стварэньню падвышанай рызыкі для бясьпекі дадзенага палёту. Яны паставілі пад сумнеў здольнасьць Беларусі гарантаваць бясьпечную паветраную навігацыю», — гаворыцца ў дакумэнце.

11:59 26.5.2021

Што ў небе

У паветранай прасторы Беларусі заўважаныя рэйсы авіякампаній Расеі, Кітаю, Казахстана, Малдовы, Сэрбіі, Турэччыны, Узбэкістана, Індыі, Марока, а таксама грузавыя рэйсы, у тым ліку UPS, FedEx і DHL.

Авіякампанія LOT з Варшавы ў Маскву ляціць празь Літву і Латвію, абмінаючы Беларусь.

11:30 26.5.2021

«Белавія» ня зможа лётаць у Чэхію

Чэхія з 28 траўня прыпыняе працу авіякампаніі «Белавія». Такое рашэньне прыняла 26 траўня Рада бясьпекі, паведаміў прэмʼер-міністар Карэл Гаўлічак. «Чэскія авіялініі» зьменяць маршрут рэйсу «Прага — Масква». Яны будуць ляцець праз краіны Балтыі, не празь Беларусь, як дагэтуль.

10:53 26.5.2021

Канада парэкамэндавала сваім авіякампаніям не лятаць над Беларусьсю

Канадзкія ўлады выказалі абурэньне гвалтоўным перанакіраваньнем самалёта Ryanair у Менск і заклікалі неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча.

10:39 26.5.2021

«Белавія» скасавала палёты ў Вялікую Брытанію, Латвію, Францыю, Швэцыю, Украіну.

22:59 25.5.2021

Латвія ўводзіць абмежаваньні на авіязносіны зь Беларусьсю. Кампанія airBaltic з 27 траўня прыпыняе палёты з Рыгі ў Менск. У Рызе цяпер адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі з удзелам зборнай Беларусі, якой неўзабаве давядзецца неяк вяртацца ў Менск.

21:54 25.5.2021

Агенцтва Reuters паведаміла, што нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыняе палёты ў Менск да 3 чэрвеня.

19:48 25.5.2021

Эўрапейская рада заклікала ўсіх перавозчыкаў Эўразьвязу пазьбягаць лятаць над Беларусьсю і закрыць неба і аэрапорты Эўразьвязу для беларускіх авіякампаній. Вось што апавядаюць пасажыры, якіх закрануў канфлікт у беларускім небе.

19:32 25.5.2021

Прынятае 24 траўня рашэньне яшчэ патрабуе ўзгадненьня з выканаўчымі ўладамі Эўразьвязу, аднак заходнія авіякампаніі ўжо спыняюць палёты ў Менск.

19:27 25.5.2021

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» мінулы год скончыла зь мільённымі стратамі, мае самалёты ў лізінгу. Што сабой уяўляе дзяржаўнае прадпрыемства і як на яго паўплывае міжнародны канфлікт з пасадкай самалёта Ryanair у Менску?

16:10 25.5.2021

Хто быў у небе над Беларусьсю а 16-й гадзіне

  • Asiana Airlines з Масквы ў Вену
  • Avcon Jet з Кальяры (накирунак не пазначаны)
  • Аэрафлот з Гамбургу ў Маскву
  • UPS з Сэулу ў Кёльн
  • Redstar Aviation З Мурманску (накірунак не пазначаны)
  • Cathay Pacific З Франкфурту ў Ганконг
  • «Белавія» зь Менску ў Талін
  • «Белавія» з Бэрліну ў Менск
  • «Белавія» з Варшавы ў Менск
  • «Победа» з Масквы ў Калінінград
  • Azimuth з Калінінграду ў Мінэральныя Воды
  • Невядомы рэйс з Таліну
  • China Eastern Airlines Зь Сіяня ў Прагу
  • Charter Jets З Жэнэвы ў Маскву
  • NordWind Airlines з Масквы ў Калінінград
  • Turkish Airlines з Стамбулу ў Талін
  • Сытуацыя ў паветранай прасторы над Беларусьсю а 16-ай гадзіне (у 16:16)
    Сытуацыя ў паветранай прасторы над Беларусьсю а 16-ай гадзіне (у 16:16)

15:18 25.5.2021

Хто быў у небе над Беларусьсю а 15-й гадзіне

  • Pegasus Airlines (Турэччына) з Стакгольму ў Стамбул
  • S7 Airlines з Калінінграду ў Маскву
  • «Белавія» зь Менску ў Хургаду
  • «Белавія» зь Менску ў Стамбул
  • Hainan Airlines (Кітай) з Парыжу ў Хайкоў
  • Air China зь Міляну ў Пэкін
  • Air China зь Міляну ў Шанхай
  • Амэрыканская грузавая кампанія Atlas Air з Алматы ў Амстэрдам
  • UPS Airlines зь Лёндану ў Ганконг
  • Прыватны рэйс Air Hamburg з Масквы ў непазначаным кірунку
  • Прыватны рэйс BySky зь Менску ў непазначаным кірунку
  • Прыватны рэйс з Масквы
  • AirBridgeCargo з Масквы ў Франкфурт
  • Wamos Air з Кіеву ў Нью-Ёрк
  • «Победа» з Калінінграду ў Маскву
  • Air China Cargo з Шанхаю ў Франкфурт
  • Korean Air Cargo з Масквы ў Франкфурт
  • «Белавія» зь Менску ў Талін

Хто аблятае Беларусь

ULS Airlines Cargo зь Вільні ў Стамбул
ULS Airlines Cargo зь Вільні ў Стамбул
Smartwings з Тбілісі ў Тампэрэ
Smartwings з Тбілісі ў Тампэрэ
Swiss з Шанхаю ў Цюрых
Swiss з Шанхаю ў Цюрых
ULS Airlines Cargo зь Вільні ў Стамбул
ULS Airlines Cargo зь Вільні ў Стамбул
Flexjet Europe з Рыгі ў невядомым накірунку
Flexjet Europe з Рыгі ў невядомым накірунку

14:12 25.5.2021

Хто быў у небе над Беларусьсю а 14-й гадзіне

  • Aerotranscargo (Малдова) з Брусэлю ў Нур-Султан
  • Aerotranscargo зь Лежу ў непазначаным кірунку
  • «Аэрофлот» з Калінінграду ў Маскву
  • Nordwind Airlines з Калінінграду ў Маскву
  • «Азимут» з Краснадару ў Калінінград
  • S7 Airlines з Масквы ў Бэрлін
  • «Белавія» зь Менску ў Энфіду (Туніс)
  • «Белавія» зь Менску ў Лярнаку (Кіпр)
  • «Белавія» зь Менску ў Варшаву
  • FedEx з Ганконгу ў Ліеж
  • Nordwind Airlines з Масквы ў Бялград
  • 2 Невядомыя рэйсы зь Беларусі
  • 1 прыватны рэйс з Алматы
  • 1 невядомы рэйс з Рыгі

Хто аблятае Беларусь

TUI з Манілы ў Варшаву
TUI з Манілы ў Варшаву
SmartLynx з Анталіі ў Талін
SmartLynx з Анталіі ў Талін

13:23 25.5.2021

Хто быў у небе над Беларусьсю а 13-й гадзіне

  • S7 Airlines з Масквы ў Калінінград
  • AirBridgeCargo з Краснаярску ў Ляйпцыг
  • «Белавія» зь Менску ў Бэрлін
  • «Победа» з Калінінграду ў Маскву
  • «Аэрофлот» з Масквы ў Бялград
  • S7 Airlines з Масквы ў Кішынёў
  • Невядомы рэйс

Хто аблятаў Беларусь

  • Турэцкая авіякампанія ULS Airlines Cargo з Кіева ў Вільню

12:16 25.5.2021

«Белаэранавігацыя» ацэньвае страты авіятрафіку на ўзроўні 5%

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Валяр'ян Гродзь. Паводле яго за мінулыя суткі на фоне рэакцыі заходніх краін на інцыдэнт з самалётам ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, сытуацыя з авіятрафікам заставалася штатнай.
«За мінулыя суткі паветраную прастору Беларусі перасеклі 402 самалёты, для панядзелка гэта стандартная сытуацыя. Гэта нават больш, чым у папярэдні панядзелак», – адзначыў ён.

Авіякампаніям, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі, не абавязкова апавяшчаць беларускі бок пра адмову ад палётаў над тэрыторыяй краіны.
Структура «Белаэранавігацыі» ўключае 66 маршрутаў абслугоўваньня паветранага руху працягласьцю звыш 23 тысяч кілямэтраў.

12:10 25.5.2021

Хто быў у небе над Беларусьсю а 12-й гадзіне

  • Nordwind Airlines (Расея) зь Цюмені ў Калінінград,
  • I-Fly (Расея) з Масквы ў Ліеж,
  • S7 Airlines (Расея) з Калінінграду ў Маскву
  • Rubystar Airways (Беларусь) з Караганды ў Лінц
  • China Eastern зь Цьзінаня ў Мілян
  • «Белавія» з Магілёва ў Анталію
  • «Белавія» з Хургады ў Менск
  • «Белавія» з Шарм-эш-Шэйху ў Менск
  • «Белавія» з Анталіі ў Менск
  • Qatar Cargo з Масквы ў Сарагосу
  • Ethiopian Cargo зь Ліежу ў Шанхай
  • Corendon Airlines (Турэччына) з Таліна ў Анталію
  • Тры невядомыя рэйсы
12:09 25.5.2021

Самалёт расейскай кампаніі «Ютэйр» таксама абляцеў Беларусь

Расейская авіякампанія «Ютэйр» патлумачыла аблёт тэрыторыі Беларусі самалётам Масква-Калінінград «меркаваньнямі паліўнай эфэктыўнасьці».

Як заявіла «Інтэрфаксу» прадстаўніца авіякампаніі Натальля Мелехава, плянаваньне маршрут абапіраецца на «паліўную эфэктыўнасьць палёту», таму ў Калінінград 24 траўня самалёт ляцеў, не перасякаючы паветраную прастору Беларусі, а вярталіся ўжо празь яе.

Паводле рэсурсу Flightradar24, самалёт «Ютэйр», які напярэдадні выконваў рэйс Масква-Калінінград, абышоў паветраную прастору Беларусі бокам.
Раней кіраўніцтва прадпрыемства «Росавиация» заявіла, што расейскія авіякампаніі працягваюць выконваць палёты ў Беларусь у звычайным рэжыме.

12:00 25.5.2021

Эстонія рэкамэндуе сваім авіякампаніям аблятаць тэрыторыю Беларусі

Транспартны дэпартамэнт Эстоніі накіраваў авіякампаніям краіны рэкамэндацыю пазьбягаць паветраную прастору Беларусі і ўнесьці адпаведныя зьмены ў расклад палётаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі і камунікацый.

Рэкамендацыя набывае моц 25 траўня, яна заснаваная на прынятым напярэдадні рашэньні Рады Эўропы з заклікам да ўсіх авіякампаній Эўразьвязу пазьбягаць палётаў над Беларусьсю.

Рашэньне аб забароне палётаў паміж Талінам і Менскам і пра закрыцьцё паветранай прасторы Эстоніі для беларускіх авіяперавозчыкаў будзе прынятае сумесна зь іншымі краінамі-чальцамі Эўразьвязу ў адпаведнасьці з рашэньнем Рады Эўропы. «Белавія» зможа лятаць да таго часу, пакуль ня будзе дасягнутае рашэньне адносна санкцый у дачыненьні да Беларусі, удакладніў міністар.

11:50 25.5.2021

Японскі авіяперавозчык ANA спыняе выкарыстоўваць паветраны калідор Беларусі


All Nippon Airways (ANA), адзін з найбуйнейшых японскіх авіяперавозчыкаў, часова ня будзе выкарыстоўваць маршрут над тэрыторыяй Беларусі праз інцыдэнт з экстраннай пасадкай у Менску самалёту Ryanair.

У офісе кампаніі адзначылі агенцтву ТАСС https://tass.ru/ekonomika/11464113, што будуць сачыць за разьвіцьцём сытуацыі і на яе аснове прымуць рашэньне аб тым, як доўга працягнецца мараторый.

Над тэрыторыяй Беларусі праходзіць адзін з маршрутаў рэйсу з Токіё ў нямецкі Франкфурт-на-Майне і назад.

11:04 25.5.2021

Хто быў у небе над Беларусьсю аб 11-й гадзіне

Хто быў у небе над Беларусьсю аб 11-й гадзіне
Хто быў у небе над Беларусьсю аб 11-й гадзіне
  • «Победа» з Калінінграду ў Маскву
  • «Победа» з Масквы ў Калінінград
  • Nordwind Airlines (Расея) з Масквы ў Парыж
  • «Аэрофлот» з Масквы ў Калінінград
  • Nordwind Airlines з Самары ў Калінінград
  • 2 самалёты Fedex з Гуанчжоў у Кёльн
  • Ethiopian Cargo з Чжэнчжоу у Льеж
  • Невядомы рэйс
  • Невядомы з Кішынёва
  • Невядомы з Масквы

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG