«Міжнародная фэдэрацыя хакею раней прыняла рашэньне не праводзіць мужчынскі чэмпіянат сьвету ў Беларусі, а нядаўна Міжнародная фэдэрацыя біятлёну таксама перанесла заплянаваныя спаборніцтвы зь Беларусі, — цытуе заяву старшыні «Лександу» Класа Бэргстрэма тэлеграм-канал „TUT.BY новости“ — Грунтуючыся на інфармацыі, якую мы маем, мы ня бачым прычынаў для якой-небудзь іншай ацэнкі. „Лександ“ ня будзе гуляць у матчы Лігі чэмпіёнаў, які заплянаваныя ў Менску. Пры гэтым мы не зьбіраемся дамагацца выключэньня „Юнацтва“ і будзем прымаць іх дома, як і ўсе іншыя каманды».