Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што з журналістамі недзяржаўных СМІ, якіх затрымалі 18 траўня каля офісу Tut.by


Журналіст Аляксандар Чарнуха
Журналіст Аляксандар Чарнуха

Больш за суткі невядомы лёс некаторых журналістаў недзяржаўных мэдыя, затрыманых падчас разгрому рэдакцыі парталу Tut.by.

Да позьняга вечара 18 траўня не было сувязі з карэспандэнтамі рэсурсу Onliner Аляксандрам Чарнухам, журналісткай «Наша нівы» Дар'яй Буракінай і сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў Аленай Доўнар.

Паводле Onliner, Аляксандра Чарнуху трымалі падчас ператрусу ў рэдакцыі Tut.by, потым кудысьці вывезьлі і адпусьцілі ўначы. Алену Доўнар гэтаксама вызвалілі. Пакуль невядомы статус Дар'і Буракінай.

Крыху больш пэўнасьці з аглядальнікам газэты «Белорусы и рынок» Арцёмам Маёравым. Апошнюю ноч ён дакладна правёў на Акрэсьціна — прынамсі гэта пацьвердзіў сваякам дзяжурны. Аднак невядома, што яму інкрымінуецца.

Усе журналісты перасталі выходзіць на сувязь раніцай 18 траўня, калі прыехалі да менскага офісу Tut.by, каб высьветліць, што стала прычынай прыходу ў рэдакцыю супрацоўнікаў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG