Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч ушанавалі ў Брусэлі, прарасейскай партыі адмовілі ў рэгістрацыі. Найважнейшае за 3 траўня


Падзеі 3 траўня

Сьвятлана Алексіевіч: Я не дапісала сваю гісторыю «чырвонага чалавека»...

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр адрэагавала на словы Макея пра «сэнс прыезду» і заявіла, што Лукашэнку яшчэ ня позна зрабіць захады, якія б палепшылі жыцьцё беларусаў.

Беларускім уладам належыць стварыць бясьпечныя ўмовы працы для незалежных СМІ. З такім заклікам у сумесным відэазвароце выступілі амбасадары Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс і Канады — ў Польшчы і Беларусі па сумяшчальніцтве Лэсьлі Люіс Скэнлан.

Прэм’ер-міністар Беларусі заявіў, што афіцыйны Менск шукае станоўчага рашэньня щто да «дарожных мапаў» з Расеяй, а таксама выказаў перакананьне, што амэрыканскія санкцыі ніяк не паўплываюць на пастаўкі нафты ў Беларусь.

Беларуская апазыцыя плянуе новыя масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чакаецца, што яны адбудуцца ў Дзень Перамогі 9 траўня.

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз» на чале з Сяргеем Лушчом.

Раніцай 3 траўня вядомы беларускі юрыст Сяргей Зікрацкі паведаміў аб сваім ад’езьдзе зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG