Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум аб Канстытуцыі, прысуд паплечніку Ціханоўскага, «дармаедам» — поўная аплата «камуналкі». Найважнейшае за 27 красавіка


 Аляксандар Арановіч, якога сёньня асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, архіўнае фота
Аляксандар Арановіч, якога сёньня асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, архіўнае фота

Падзеі 27 красавіка

Рэфэрэндум аб папраўках у Канстытуцыю плянуецца на студзень-люты 2022 году, заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына

Кіроўцу аўтадома «Страна для жизни» Аляксандра Арановіча пакаралі 6 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму

27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі ў крымінальнай справе давераных асобаў Святланы Ціханоўскай — Тацяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна

У судзе над Бабарыкам сьведак дапытваюць у кайданках, хадайніцтвы абароны адхіляюць

У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі

Арышты і ператрусы 27 красавіка: за нацыянальны сьцяг, за подпіс у пратаколе, за каробку ў бела-чырвоных колерах

З 1 траўня 2021 году не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне, якія маюць уласнае жытло, будуць аплочваць газ і ацяпленьне за поўны кошт

Падпісаньне «дарожных картаў» па інтэграцыі можа адбыцца ў верасьні-кастрычніку, заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка

Расейскія экспартэры нафты могуць прыпыніць пастаўкі на беларускі НПЗ «Нафтан» пасьля таго, як Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

Амбасадарка ЗША ў Беларусі назвала інфармацыю пра замах на Лукашэнку недарэчнай і бязглуздай

Эўразьвяз мае намер паставіць краінам «Усходняга партнэрства» каля мільёна доз вакцыны ад каранавірусу. Аднак Беларусі ў гэтым сьпісе няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG