Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі. Коратка пра асноўнае


Пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы
Пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы

Сёньня Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі. Пра што яны і чым дапамагаюць беларусам? Свае адказы на гэтыя пытаньні даў штаб Сьвятланы Ціханоўскай

Рэзалюцыя 1. Аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі

У рэзалюцыі «Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня» падкрэсьліваецца, што «мірныя пратэсты пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году былі жорстка здушаныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, а многія пратэстоўцы былі арыштаваныя і зазналі катаваньні». Рэзалюцыя адзначае, што асобы, якія маюць дачыненьне да падобных парушэньняў правоў чалавека, не былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.

Рэзалюцыя заклікае:

  • Улады Беларусі павінны ўступіць у дыялёг з народам; дыялёг «зьяўляецца адзіным шляхам спыніць гвалт і парушэньні правоў чалавека і правесьці новыя дэмакратычныя выбары, каб выйсьці з палітычнага крызісу».
  • Вызваліць усіх палітвязьняў, неадкладна спыніць катаваньні і бесчалавечнае абыходжаньне з апанэнтамі рэжыму.
  • Завесьці крымінальныя справы супраць тых, хто ўчыняе злачынствы супраць беларускага народу.

Рэзалюцыя 2. Аб тэрміновай рэформе выбарчай сыстэмы ў Беларусі

У рэзалюцыі «Тэрміновая неабходнасьць рэформы выбарчай сыстэмы ў Беларусі» адзначаецца, што сыстэма правядзеньня выбараў у Беларусі «стала асноўным фактарам цяперашняга палітычнага, эканамічнага і праваабарончага крызісу».

Рэзалюцыя заклікае:

  • Усебаковая рэформа выбараў у Беларусі павінна прывесьці выбарчыя законы і практыку ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.
  • Рэформа павінна гарантаваць незалежнасьць і бесстароннасьць выбарчых камісій, стварыць адзіны публічны рэестар выбаршчыкаў, адрэгуляваць датэрміновае галасаваньне, забясьпечыць празрыстасьць падліку галасоў, дазволіць мясцовае і міжнароднае назіраньне, усталяваць выразныя і менш жорсткія крытэрыі для рэгістрацыі кандыдатаў, забясьпечыць магчымасьць судовага абскарджваньня ўсіх рашэньняў камісій.
  • ПАРЭ ўлічвае, што многія беларускія і міжнародныя структуры заклікаюць да правядзеньня датэрміновых выбараў на базе існага выбарчага заканадаўства, і падкрэсьлівае, што «такія выбары могуць быць прызнаныя дастаткова свабоднымі і справядлівымі, толькі калі незалежная і бесстаронная ЦВК зможа ўвасобіць у жыцьцё як мага больш зь пералічаных вышэй патрабаваньняў, а мясцовыя і міжнародныя назіральнікі змогуць назіраць за ўсім выбарчым працэсам».
  • Рэзалюцыя таксама заклікае «ўлады Беларусі і ўсе зацікаўленыя бакі тэрмінова правесьці шырокі дыялёг, каб забясьпечыць мірны выхад з крызісу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG