Кірбі дадаў, што заяўленая мэта знаходжаньня войскаў — вучэньні — не выглядае відавочнай.
Напярэдадні кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Барэль заявіў, што Расея, паводле ягоных зьвестак, сканцэнтравала 150 тысяч сваіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме.
«І гэта найбольшае перамяшчэньне расейскіх войскаў каля ўкраінскіх межаў за ўвесь час», — адзначыў ён.