18 красавіка адбыліся разнастайныя акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама за вызваленьне палітзьняволеных. Маршы і пікеты прайшлі ў Менску, Берасьці, Жодзіне, Наваградку.
Таксама пратэставалі і беларусы за мяжой: у Адэсе, Беластоку, Варшаве і Львове.
Пратэсты супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў прэзыдэнта і гвалту сілавікоў працягваюцца ў Беларусі і замежжы ўжо 253-і дзень.