Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ пацьвярджае намер наладзіць дыялёг уладаў Беларусі і грамадзянскай супольнасьці аб новых выбарах


Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з кіраўніком МЗС Швэцыі Ан Ліндэ у Стакгольме, 17 лістапада 2020 году
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з кіраўніком МЗС Швэцыі Ан Ліндэ у Стакгольме, 17 лістапада 2020 году

Прапанову АБСЭ аб арганізацыі дыялёгу паміж уладамі Беларусі і грамадзянскай супольнасьцю застаецца ў сіле, заявіла дзейсны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ.

З такой заявай яна выступіла ў сталіцы Казахстану Нур-Султане, яе цытуе «Інтэрфакс».

«Калі складанасьці ўзьніклі ў Беларусі, калі былі праведзеныя несправядлівыя выбары, несвабодныя выбары, многія людзі былі арыштаваныя, да людзей вельмі дрэнна ставіліся, зь імі кепска абыходзіліся, на той момант тройка АБСЭ прыняла рашэньне прапанаваць сваю дапамогу ў фасілітацыі дыялёгу паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасьцю. Гэта прапанова застаецца сапраўднай », — сказала Ан Ліндзе журналістам у Нур-Султане ў панядзелак.

Яна таксама адзначыла, што спадзяецца на правядзеньне ў Беларусі «свабодных выбараў для ўсіх палітычных сілаў, якія могуць выказваць сваю волю свабодна, а таксама для тых людзей, якія хочуць вырашаць сваю будучыню, робячы свой уласны выбар».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG