Зь якіх краінаў Беларусь адкліча амбасады?
Якія наступствы будзе мець патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Беларусі ў шэрагу краінаў? Якіх менавіта краінаў гэта будзе тычыцца? Ці прыедзе ў Менск амбасадарка ЗША Джулі Фішар? Ці падпіша Лукашэнка «дарожныя мапы» інтэграцыі з Расеяй? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць былыя дыпляматы Ігар Ляшчэня і Павал Мацукевіч.