Падчас зьліву вадкай серы з цыстэрны на заводзе «Гродна Азот» адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў.
Украіна ня ўводзіла для грамадзян Беларусі дадатковых абмежаваньняў для ўезду на ўкраінскую тэрыторыю, але заявіла, што беларусы пры ўезьдзе павінны абавязкова пацьвердзіць мэту сваёй паездкі.
Украінская база, куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасьць супраць інтарэсаў Украіны, апісала журналістку Юлію Арцюх як «антыўкраінскую прапагандыстку».
Апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Біскуп Велікаселец у велікодным пасланьні каталіцкім вернікам працытаваў Ларысу Геніюш і заклікаў ісьці за Хрыстом.
Папа Рымскі заклікаў сусьветных лідэраў паспрыяць як мага хутчэйшаму разьмеркаваньню вакцын ад COVID-19, асабліва сярод жыхароў бедных краінаў, ды назваў абуральным і недапушчальным марнаваць падчас пандэміі дзяржаўныя сродкі на вайсковыя патрэбы і ваенныя канфлікты.