Кампанію абвінавацілі ў парушэньні парадку абмежаваньня доступу да інфармацыі (частка 2 артыкула 13.41 КаАП), пішуць «Ведомости».
Штраф павінен быць сплачаны не пазьней як праз 60 дзён ад моманту ўступленьня рашэньня ў сілу.
Паводле зьвестак агенцтва «РИА Новости», паводле гэтага артыкула «Роскомнадзор» склаў на кампанію тры пратаколы. Два суд ужо разгледзеў — паводле іх кампанію пакаралі штрафамі на 3,2 і 3,3 мільёна.
У лютым 2020 году суд ужо штрафаваў Twitter на 4 млн рублёў ($63 тысячы) за адмову захоўваць зьвесткі пра расейцаў на сэрвэрах у РФ. Пазьней такое самае рашэньне было прынятае ў дачыненьні да кампаніі Facebook. Кампаніі былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні заканадаўства ў галіне абароны пэрсанальных зьвестак.
У дзясятках гарадоў Расеі 23 студзеня, 31 студзеня і 2 лютага прайшлі мітынгі і шэсьці ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. «Роскомнадзор» заявіў, што аштрафуе сацсеткі Facebook, Instagram, Twitter, TikTok, «УКантакце», «Одноклассники» і YouTube за тое, што яны ня выдалілі ўсе заклікі да «ўдзелу ў несанкцыянаваных публічных мерапрыемствах» 23 студзеня.
10 сакавіка ведамства абвясьціла пра запаволеньне хуткасьці працы сэрвісу мікраблогаў Twitter для карыстальнікаў з Расеі. Тыдзень пазьней «Роскомнадзор» заявіў, што заблякуе Twitter у Расеі празь месяц, калі сэрвіс ня выдаліць забароненую інфармацыю.