Гэта самыя масавыя рэпрэсіі за апошнія гады, піша «Мэдыязона». Выданьне склала даведнік па гэтых справах.
У асноўным палітвязьняў утрымліваюць у ізалятарах: усяго арыштаваныя 34 асобы. Яшчэ 13 чалавек пад хатнім арыштам.
Таксама распачатыя некалькі крымінальных спраў па ўсёй Расеі, у якіх пакуль няма падазраваных. Гэта дазваляе паліцыі рабіць ператрусы і іншыя сьледчыя дзеяньні. Гэта справа аб уцягваньні непаўналетніх у мітынгі ў Мурманску і ў Пецярбургу, аб пашкоджаньні машыны ДПС і перакрыцьці дарог у Пецярбургу; «санітарная справа» ў Саратаве, справа аб вандалізьме ў Казані і справа аб перакрыцьці дарог у Маскве 31 студзеня.
Пратэставыя акцыі супраць улады і ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў расейскіх гарадах прайшлі 23 і 31 студзеня, а таксама 2 лютага. Па ўсёй Расеі паліцыянты затрымалі звыш 10 тысяч чалавек.