Савет бясьпекі прапанаваў даць працадаўцам права звальняць работнікаў, якія заклікаюць да палітычных страйкаў.
Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандар Рахманаў.
Ён адзначыў, што тэматыка «так званых незаконных забастовак» на сёньня «даволі распаўсюджаная».
«Прымаліся меры для таго, каб расхістаць калектыў, каб прыпыніць ці ўвогуле спыніць працу прадпрыемства», — заявіў Рахманаў.
Паводле яго, гэта рабілася, «каб падзяліць рынкі, у тым ліку замежныя, на якіх прадукцыя нашых прадпрыемстваў карыстаецца попытам».
Раней работнікаў, якія далучыліся да страйку, звальнялі фармальна за прагулы.