Супраць магілёўскай журналісткі Аліну Скрабуновай узбудзілі справу за інтэрвію, якое яна дала «Белсату».
Cтудэнтку маскоўскага Інстытуту сучасных мастацтваў, якая фатаграфавала пратэстоўку Ніну Багінскую, асудзілі на 15 сутак.
У Бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня абвясьціў галадоўку пратэсту жыхар гораду Іван Манько, асуджаны на 30 дзён адміністрацыйнага арышту.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў міжнародныя перамовы ў сувязі з сытуацыяй вакол польскай меншасьці ў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашынян абвясьціў, што падасьць у адстаўку ў красавіку.