У кіроўцаў, якія сыгналілі 25 сакавіка, забралі правы на кіраваньне транспартнымі сродкамі, паведаміла менская ўправа ДАІ.
Супраць некалькіх кіроўцаў таксама завялі адміністрацыйныя справы. За «неабгрунтаваную падачу гукавога сыгналу» ім пагражае штраф да 290 рублёў.
З 1 сакавіка пачаў дзейнічаць новы адміністрацыйны кодэкс, у якім узмацнілі кару за дзеяньні, якія ўлады расцэньваюць як удзел у пратэстах ці падтрымку пратэстоўцаў.