З Наваградку паведамілі пра затрыманьне экскурсантаў
У сьпісе затрыманых «Вясны» — 10 чалавек з Наваградку.
На плошчу Бангалор у Менску прыехалі машыны з афіцыйнай сымболікай
Прапагандысты на Бангалоры
У раёне плошчы Бангалор заўважылі карэспандэнта расейскага тэлеканалу RT Канстанціна Прыдыбайлу і карэспандэнта СТВ Рыгора Азаронка, паведаміў Tut.by.
Сілавікі і вайсковая тэхніка ў цэнтры Менску
Затрымалі ўжо другую рэдактарку Tut.by — Галіну Ўласік
Раней затрымалі рэдактарку Tut.by Ганну Калтыгіну.
Сотні чалавек прыйшлі да Плошчы Багналор, прагульваюцца
Паўсюдна ў ваколіцах плошчы Бангалор у Менску прагульваюцца сотні чалавек, паведамляе «Наша ніва». Усе без сымболікі. Калі хтосьці з кіроўцаў пачынае сігналіць, людзі паказваюць знак салідарнасьці. Народу шмат, але паколькі шмат спэцтэхнікі, то стараюцца не прыцягваць да сябе ўвагі.
Разблякавалі плошчу Бангалор у Менску
Патруль каля Акадэміі навук
Сілавікі і спэцтэхніка дзяжураць і каля палаца незалежнасьці на праспэкце Пераможцаў
Нацыянальны сьцяг у менскім Уруччы
У мікрараёне Ўручча ў Менску вынесьлі бел-чырвона-белы сьцяг, паведамляюць чытачы Tut.by, якія зьнялі відэа.
Перарылі падʼезды да плошчы Бангалор. Утварыліся коркі
У Менску перакрываюць Кастрычніцкую плошчу
Пра гэта паведамляе Белсат. Плошча Бангалор ужо аточаная, рух вакол спынены, утварыліся коркі.
«Што гэта такое? Проста стаяў на прыпынку»
Акадэмія навук. Сілавікі нясуць затрыманага мужчыну
Перакрылі вуліцу Сурнанава ад перакрыжаваньня з вуліцай Якуба Коласа ў бок плошчы Бангалор
На плошчы Якуба Коласа шмат сілавікоў
Затрыманьні ў раёне плошчы Бангалор
У раёне плошчы Бангалор, паміж вуліцамі Кульман і Арлоўскай, адбыліся затрыманьні, паведаміў «Белсат».
Па адным затрымліваюць людзей каля «МакДоналдса» побач з плошчай