Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчыну затрымалі на вуліцы Сурганава
Дзяўчыну затрымалі на вуліцы Сурганава

Блякаваны Бангалор. Кропкавыя затрыманьні. Выбарачныя праверкі тэлефонаў. Што адбывалася ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў

Што адбываецца ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Дасылайце нам фота і відэа падзей, сьведкам якіх вы сталі, на @SvabodaBelarus_Bot.

09:34 27.3.2021

З самай раніцы над менскім «Каскадам» залунаў бел-чырвона-белы сьцяг

09:55 27.3.2021

Салігорск. Ператрус у Батуева

У салігорскага актывіста Паўла Батуева праводзяць ператрус, напісаў ён у фэйсбуку. Яго затрымлівалі 25 сакавіка, увесь дзень трымалі ў пастарунку, але тады пад вечар адпусьцілі.

11:37 27.3.2021

У Магілёве невядомыя размалявалі белымі і чырвонымі палосамі лесапарк

Здарылася гэта ў Пячэрскім лесапарку, на ўскрайку пасёлку, які ў Магілёве называюць «Дачным». Мясцовыя жыхары паведамілі, што ранкам на бярозах убачылі палосы, нанесеныя фарбай у выглядзе бел-чырвона-белага сьцяга. Падобныя графіці зьявіліся і ў самім пасёлку.

Зьехалася шмат міліцыянтаў, якія фіксуюць намаляванае.

11:40 27.3.2021

Менск. Калёна тэхнікі сілавікоў на Партызанскім праспэкце

І на плошчы Якуба Коласа

12:42 27.3.2021

Затрыманьні і праверкі каля «Пушкінскай»

Каля станцыі мэтро «Пушкінская» пачаліся затрыманьні, у асноўным затрымліваюць маладых людзей. Таксама выбарачна спыняюць і глядзяць мабільныя тэлефоны, паведамілі «Белсату» чытачы.

13:19 27.3.2021

Сьледчы камітэт прыгразіў крымінальным артыкулам тым, «хто адгукнецца на заклікі тэлеграм-каналаў»

Упраўленьне сьледчага камітэту па Менску пачало крымінальную справу па факце заклікаў тэлеграм-каналаў да «несанкцыянаванай акцыі». Крымінальную вытворчасьць пачалі па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

«Сьледчы камітэт папярэджвае, што асобы, якія паддадуцца названым заклікам і прымуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

13:35 27.3.2021

Затрыманьні каля Акадэміі навук

13:57 27.3.2021

Затрыманьні ў раёне плошчы Бангалор

Затрымалі дзяўчыну на вуліцы Сурганава каля плошчы. У руках сілавіка бачная агараджальная стужка.
Затрымалі дзяўчыну на вуліцы Сурганава каля плошчы. У руках сілавіка бачная агараджальная стужка.

У раёне плошчы Бангалор, паміж вуліцамі Кульман і Арлоўскай, адбыліся затрыманьні, паведаміў «Белсат».

Па адным затрымліваюць людзей каля «МакДоналдса» побач з плошчай

14:18 27.3.2021

На плошчы Якуба Коласа шмат сілавікоў

14:27 27.3.2021

Перакрылі вуліцу Сурнанава ад перакрыжаваньня з вуліцай Якуба Коласа ў бок плошчы Бангалор

14:34 27.3.2021

Затрымалі рэдактарку Tut.by Ганну Калтыгіну

14:35 27.3.2021

Акадэмія навук. Сілавікі нясуць затрыманага мужчыну

14:50 27.3.2021

«Што гэта такое? Проста стаяў на прыпынку»

15:00 27.3.2021

У Менску перакрываюць Кастрычніцкую плошчу

Пра гэта паведамляе Белсат. Плошча Бангалор ужо аточаная, рух вакол спынены, утварыліся коркі.

15:00 27.3.2021

Перарылі падʼезды да плошчы Бангалор. Утварыліся коркі

15:02 27.3.2021

Нацыянальны сьцяг у менскім Уруччы

У мікрараёне Ўручча ў Менску вынесьлі бел-чырвона-белы сьцяг, паведамляюць чытачы Tut.by, якія зьнялі відэа.

15:03 27.3.2021

Сілавікі і спэцтэхніка дзяжураць і каля палаца незалежнасьці на праспэкце Пераможцаў

15:06 27.3.2021

Патруль каля Акадэміі навук

15:07 27.3.2021

Разблякавалі плошчу Бангалор у Менску

15:08 27.3.2021

Сотні чалавек прыйшлі да Плошчы Багналор, прагульваюцца

Паўсюдна ў ваколіцах плошчы Бангалор у Менску прагульваюцца сотні чалавек, паведамляе «Наша ніва». Усе без сымболікі. Калі хтосьці з кіроўцаў пачынае сігналіць, людзі паказваюць знак салідарнасьці. Народу шмат, але паколькі шмат спэцтэхнікі, то стараюцца не прыцягваць да сябе ўвагі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG