Затрыманьні каля Акадэміі навук
Сьледчы камітэт прыгразіў крымінальным артыкулам тым, «хто адгукнецца на заклікі тэлеграм-каналаў»
Упраўленьне сьледчага камітэту па Менску пачало крымінальную справу па факце заклікаў тэлеграм-каналаў да «несанкцыянаванай акцыі». Крымінальную вытворчасьць пачалі па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
«Сьледчы камітэт папярэджвае, што асобы, якія паддадуцца названым заклікам і прымуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Затрыманьні і праверкі каля «Пушкінскай»
Каля станцыі мэтро «Пушкінская» пачаліся затрыманьні, у асноўным затрымліваюць маладых людзей. Таксама выбарачна спыняюць і глядзяць мабільныя тэлефоны, паведамілі «Белсату» чытачы.
Менск. Калёна тэхнікі сілавікоў на Партызанскім праспэкце
І на плошчы Якуба Коласа
У Магілёве невядомыя размалявалі белымі і чырвонымі палосамі лесапарк
Здарылася гэта ў Пячэрскім лесапарку, на ўскрайку пасёлку, які ў Магілёве называюць «Дачным». Мясцовыя жыхары паведамілі, што ранкам на бярозах убачылі палосы, нанесеныя фарбай у выглядзе бел-чырвона-белага сьцяга. Падобныя графіці зьявіліся і ў самім пасёлку.
Зьехалася шмат міліцыянтаў, якія фіксуюць намаляванае.
Салігорск. Ператрус у Батуева
У салігорскага актывіста Паўла Батуева праводзяць ператрус, напісаў ён у фэйсбуку. Яго затрымлівалі 25 сакавіка, увесь дзень трымалі ў пастарунку, але тады пад вечар адпусьцілі.
З самай раніцы над менскім «Каскадам» залунаў бел-чырвона-белы сьцяг