26 сакавіка ішлі працэсы над затрыманымі 25 сакавіка. Паводле праваабаронцаў, затрымалі больш за 200 чалавек. Большасьць судоў праходзіла праз скайп.
71-гадовую Сьвятлану Яцкову аштрафавалі за бела-чырвоную вопратку.
73-гадовага Мікалая Саламонава асудзілі на 13 сутак за воклічы «Жыве Беларусь».
У Горадні завялі крымінальную справу на кіраўніка прыватнай установы «Цэнтар гарадзкога жыцьця» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна за «рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».
Супраць палітоляга Дзьмітрыя Балкунца распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.
Палітвязень Ігар Лосік пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы.
Судзьдзі, які асудзіў на 15 сутак арышту старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс, забаранілі ўезд у Польшчу.