Лінкі ўнівэрсальнага доступу

71-гадовай лекарцы прысудзілі буйны штраф за бела-чырвоную вопратку


Сьвятлана Яцкова на судзе. Фота: spring96.org
Сьвятлана Яцкова на судзе. Фота: spring96.org

25 сакавіка ў Менску каля кінатэатра «Кастрычнік» затрымалі 71-гадовую лекарку, анколяга-мамоляга Сьвятлану Яцкову. У пратаколе напісалі, што яна была апранутая ў бел-чырвона-белае, а на рукаве віселі белыя і чырвоныя стужкі, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».

На судзе Сьвятлана Яцкова сказала, што яна вярталася з працы, калі да яе падышоў малады міліцыянт у чорнай форме і сказаў: «Што гэта ты так выстраілася?»

Паводле Яцковай, бел-чырвона-белых стужак на ёй не было.

Яна расказала, што ў РУУСе ёй стала блага, падняўся ціск. Міліцыянты казалі: «Ёй трэба ці „хуткую“ выклікаць, ці дадому адпусьціць, каб яна тут не памерла». І ў гадзіну ночы яе выпусьцілі з позвай у суд.

Судзьдзя Марына Фёдарава аштрафавала Сьвятлану Яцкову на 3770 рублёў.

Паводле праваабаронцаў, 25 сакавіка затрымалі больш за 200 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG