Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва» паведаміла пра ўзлом свайго тэлеграм-канала


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Уначы ўзламалі акаўнты трох супрацоўнікаў рэдакцыі, у тым ліку намесьніка галоўнага рэдактара Зьмітра Панкаўца. Зламысьнікі часова атрымалі доступ да тэлеграм-канала «Нашай нівы», выдалілі ўсе навіны за 25 сакавіка і каля 1300 падпісчыкаў, паведаміла «Наша ніва».

У рэдакцыі дадалі, што такія спробы ўзлому адбываліся другую ноч запар — прыблізна а 3-й ночы работнікі НН атрымліваюць паведамленьні аб спробе ўзлому.

Паводле НН, узломшчыкі маглі бачыць толькі імя акаўнта, падпісанага на тэлеграм-канал выданьня. Аднак магчыма, што зламысьнікі завалодалі ўсімі перапіскамі Зьмітра Панкаўца.

Спрабавалі ўзламаць ня толькі тэлеграм-акаўнты штатных работнікаў «Нашай нівы», але і пазаштатных супрацоўнікаў. Некалькі месяцаў таму Сьледчы камітэт настойліва запытваў кантактныя дадзеныя кожнага зь іх, адзначыла рэдакцыя.

Цяпер рэдакцыя аднавіла кантроль над узламанымі каналамі.

Спрабавалі ўзламаць і тэлеграм адваката Дзьмітрыя Лаеўскага

Уначы з 24 на 25 сакавіка спрабавалі ўзламаць тэлеграм-акаўнт знанага адваката Віктара Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага.

«Гэта ўжо другі раз. Першы ўзлом адбыўся ў дзень, калі Маша Калесьнікава прапала (7 верасьня 2020)», — напісаў Лаеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG