У Беларусі адзначылі Дзень Волі — 103-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьвяткаваньне Дня Волі, бяз збораў людзей на вуліцах, суправаджалася маштабнай мабілізацыяй сілавікоў, асабліва ў Менску. Сілавікі затрымалі больш за 100 чалавек у Менску і іншых гарадах.
У Менску затрымалі больш за 170 чалавек, дзясяткі затрыманыя ў рэгіёнах.
У Менску, Берасьці і Бабруйску затрымалі 6 прадстаўнікоў СМІ.
У Горадні затрымалі журналіста Анджэя Пачобута, актывіста Саюзу палякаў у Беларусі. У іншых актывістаў правялі ператрусы. Пачобута перавезьлі ў Менск на допыт.
Дзеячоў Саюзу палякаў Беларусі абвінавацілі ва ўзбуджэньні нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябру Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі.
Літва, Латвія і Эстонія падрыхтавалі новы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, у які дададуць 118 прозьвішчаў.
69-гадовы Яўген Лук’янаў стаў новым амбасадарам Расеі ў Беларусі.