На падставе інфармацыя пра асобаў, асуджаных за абразу прэзыдэнта, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, палітычнымі зьняволенымі названыя:
- Уладзімер Шакун — асуджаны судом Жыткавіцкага раёну на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта РБ), арт. 370 КК (зьнявага дзяржаўных сымбаляў)
- Ільля Тананка — асуджаны судом Фрунзэнскага раёну Менска на 1,5 гаду абмежаваняня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
- Рамуальд Улан — асуджаны судом Смаргонскага раёну на 2,5 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (паклёп).
Перасьлед і пазбаўленьне волі Ўладзімера Шакуна, Ільлі Тананкі, Рамуальда Ўлана праваабаронцы лічаць палітычна матываваным, зьвязаным з мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі.