У ведамстве ўдакладнілі, у чым вінавацяць апанэнтаў рэжыму:
- Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама навучаньні асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках.
- Адзін з затрыманых абвінавачваецца ў перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі групай асобаў паводле папярэдняй змовы з ужываньнем пагрозы па ч.2 ст.191 Крымінальнага кодэксу.
Прозьвішчы не называюцца, аднак раней такія фармулёўкі гучалі ў абвінавачаньнях у справе блогера Сяргея Ціханоўскага і палітыка Міколы Статкевіча.
«Пасьля вывучэньня матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы пра абгрунтаванасьць абвінавачаньня, дастатковасьць сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным дасьледаваньні абставінаў злачынстваў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.