Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні, галадоўкі, пратэсты; Лукашэнка фільм не глядзеў, але асуджае. Найважнейшае за 13 сакавіка


Рок-музыкант Ігар Банцэр
Рок-музыкант Ігар Банцэр

Найважнейшыя падзеі за 13 сакавіка.

Стала вядома, што затрыманага напярэдадні гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына падазраюць ва «ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў», за што пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

У Менску затрымалі дзясятак пратэстоўцаў і мастачку Лізавету Ганчарову.

Рок-музыкант і актывіст Ігар Банцэр працягвае адмаўляцца ад ежы і вады ў горадзенскім СІЗА па стане на 13 сакавіка. Ён ня скардзіцца на самаадчуваньне, але слабее.

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што фільм «Залатое дно» ён не глядзеў, але лічыць, што інфармацыя наконт ягонага багацьця ў ім хлусьлівая. І паведаміў, што на конкурс «Эўравізіі» запрапануюць іншую песьню ад Беларусі.

Амэрыканскае агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) асудзіла рашэньне прад’явіць новыя абвінавачаньні беларускаму блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, якога трымаюць пад вартай больш за 260 дзён.

Дацкі інвэстыцыйны фонд Nordea заявіў што прадае эўрабонды Беларусі на 186 млн дацкіх крон (каля $30 млн).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG