Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдварэньне з Варшавы і Беластоку; чорныя парасоны ў Менску. Найважнейшае за 12 сакавіка


Маўклівы пратэст у Менску, 12 сакавіка 2021 г.
Маўклівы пратэст у Менску, 12 сакавіка 2021 г.

Польшча выслала з краіны двух беларускіх дыпляматаў у адказ на выдварэньне двух польскіх дыпляматаў з Горадні напярэдадні.

У Беларусі працягваў працаваць судовы канвэер. Сярод прысудаў: 22-гадоваму менчуку Аляксандру Іванову — 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму; 42-гадоваму бабруйчаніну — 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму; жыхару Рэчыцы Ўладзімеру Міхалку — 1 год і 2 месяцы калёніі.

Грамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ спыніла другую галадоўку, якую абвясьціла 22 лютага, калі да яе зноў перасталі даходзіць лісты.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі горадзенскага журналіста Дзяніса Івашына.

Каля гандлёвага цэнтру «Галерэя» ў Менску 12 сакавіка маўкліва пратэставалі людзі ў чорным адзеньні, з чорнымі парасонамі і чырвонымі стужкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG