Ад ускладненьняў, выкліканых інфэкцыяй COVID-19, памерлі 8 чалавек.
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 300 тысяч 146 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. За гэты час зафіксавана 2 тысячы 78 сьмяротных вынікаў.
Паводле дадзеных ведамства, цягам усяго пэрыяду ачунялі 290 тысяч 865 пацыентаў, за апошнія суткі зь лякарняў выпісаныя 1 243 чалавекі.
Агулам беларускімі мэдустановамі зроблена больш за 5 мільёнаў тэстаў.